Настаўнік 14 гадоў дамагаўся школьніц, ахвярамі сталі 26 дзяўчынак

Сярэдняя школа №2 у Новалукомлі

Сярэдняя школа №2 у Новалукомлі / фота са старонкі школы ў VK

Больш за 10 гадоў настаўнік з Новалукомля дамагаўся школьніц, якім было ўсяго 8-13 гадоў. Мужчына мог дакранацца да іх, цалаваць, падглядаць, пакуль яны пераапраналіся. Адміністрацыі школ гадамі ігнаравалі скаргі. Пра гэта журналісты "Зеркала" даведаліся з закрытага дакумента Следчага камітэта, які атрымалі з дапамогай арганізацыі BELPOL.

Рэдакцыя атрымала прадстаўленне Следчага камітэта. Гэта дакумент, які следчы выносіць пасля таго, як зразумее, што былі абставіны, "якія спрыялі здзяйсненнюя злачынства". Прадстаўленне было адпраўленае старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандру Субоціну сёлета на пачатку студзеня.

У ім гаворыцца аб расследаванні крымінальнай справы супраць настаўніка з Новалукомля — горада ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці. Журналісты даведаліся, што цяпер мужчыну 53 гады. Ён працаваў у некалькіх школах горада, выкладаў гранне на баяне, а таксама прадмет "Мастацтва. Айчынная і сусветная мастацкая культура".

Паводле следчых, мужчына пачаў дамагацца дзяўчынак у 2010-2011 гадах. Аднак першыя скаргі на яго з'явіліся толькі ў 2021-м, калі ён працаваў выхавальнікам у летніку "Юнацтва" Чашніцкага раёна. Школьніцы расказалі дырэктару летніка і іншай выхавальніцы, што настаўнік падглядаў за імі ў душы і дакранаўся да іх. Тым не менш мужчына працягнуў працаваць у адукацыі.

У 2022 годзе педагог працаваў у школе №2 Новалукомля. Школьніцы распавялі бацькам, што настаўнік да іх чапляўся — дакранаўся і цалаваў. Бацькі звярнуліся са скаргамі да школьнага псіхолага Таццяны Мілешка, намесніцы дырэктара Алены Мінчуковай, в.а. дырэктара Валянціны Бакурынай і непасрэдна дырэктаркі Таццяны Шкарадзёнак. Але, як заўважылі ў Следчым камітэце, ніякай рэакцыі ад адміністрацыі не было.

Тады ж мужчына выкладаў яшчэ і ў Новалукомльскай дзіцячай школе мастацтваў. Там на яго бацькі скардзіліся неаднаразова: скаргі пра дамаганні дзяўчынак былі з 2019 па 2024 год. Аднак кіраўніцтва школы ніяк не рэагавала.

Толькі пасля чарговай скаргі ў 2024 годзе справа дайшла да міліцыі. На мужчыну пачалі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 167 КК (наўмыснае здзяйсненне іншых дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетніх). Яму пагражае ад 8 да 15 гадоў.

Падчас разбіральніцтва ў педагога дыягнаставалі псіхічнае расстройства — педафілію. У дакуменце падкрэсліваецца, што пры гэтым мужчына мог усведамляць і кантраляваць свае паводзіны.

Дарэчы, яшчэ ў 2018 годзе Мінадукацыі вызначыла спецыяльны алгарытм інфармавання. Педагогі абавязаныя рэагаваць і паведамляць пра выпадкі гвалту ў дачыненні да дзяцей. Гэта асабліва важна, бо дзеці, якія сутыкаюцца з сексуалізаваным гвалтам, рэдка звяртаюцца па дапамогу. У апісаным выпадку кіраўніцтва некалькіх школ парушала алгарытм. Таму 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.