Нафта Brent ужо каштуе менш за $60 за барэль

Цана на нафту маркі Brent апусцілася ніжэй за 60 долараў за барэль, Такога не было больш за пяць гадоў. Па стане на раніцу 16 снежня Brent каштуе 59,64 долара за барэль (зніжэнне — 2,38%), нафта маркі WTI — 54,67 (зніжэнне — 2,26%). .

Тым часам у Расіі ў аўторак расійскі рубель працягнуў рэзкае падзенне ў адносінах да долара і еўра. Новыя рэкорды: долар каштуе амаль 65 рублёў, еўра дасягнуў 81 рубля.

Фота — Reuters