Надвор'е на выходныя: у суботу — замаразкі, у нядзелю — дажджы

Восень, ілюстрацыйнае фота

Восень, ілюстрацыйнае фота / t.me/gorodmozyr/

У суботу, 27 верасня, у Беларусі ўначы прагназуецца пераменная воблачнасць, удзень — воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па ўсходзе краіны пройдуць невялікія дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаюцца туман і слабы галалёд. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — паўночна-заходні ад слабога да ўмеранага.

Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца замаразкі ад 0 да -3 градусаў. Таму сіноптыкі працягнулі штармавое папярэджанне. Аднак па поўначы ў многіх раёнах мінімальная тэмпература паветра складзе 1-7 вышэй за нуль. Удзень тэрмометры пакажуць 11-17 градусаў цяпла.

У нядзелю будзе пераважна воблачна. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы. Удзень прагназуецца парывісты вецер. Тэрмометры ўначы пакажуць 2-8 градусаў вышэй за нуль, удзень чакаецца +8...+15 градусаў.

Надвор'е на выходныя: у суботу — замаразкі, у нядзелю — дажджы
Прагноз надвор'я на 27 верасня / Белгідрамет
Надвор'е на выходныя: у суботу — замаразкі, у нядзелю — дажджы
Прагноз надвор'я на 27 верасня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.