Надвор’е на панядзелак: дождж, 1-6 градусаў цяпла

На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца ападкі, пераважна дождж. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні парывісты.



Тэмпература паветра ўначы складзе ад -2 да +4 градусаў. Удзень будзе 1-6 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.