Надвор’е на нядзелю: кароткачасовыя дажджы, месцамі замаразкі
У бліжэйшыя суткі, 29 верасня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е.
Ноччу на нядзелю месцамі па краіне чакаюцца замаразкі да нуля — мінус 3 градусы. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна-заходні ўмеркаваны.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-6 градусаў, месцамі замаразкі да 0 — мінус 3 градусаў, удзень чакаецца 6-12 градусаў са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.