Надвор’е на нядзелю: без ападкаў, туман, да +8

Месцамі па краіне чакаецца туман, уначы і раніцай па ўсходзе слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы ўмеркаваны.



Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, удзень будзе 1-6 градусаў цяпла (па захадзе да 8 градусаў вышэй за нуль), перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.