Надвор’е на 23 кастрычніка: воблачна, але без істотных ападкаў
Канец гэтага тыдня — апошняе рэха беларускага Бабінага лета.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 7 градусаў са знакам “плюс”. Па паўночным усходзе краіны будзе крыху халадней, ад 0 да мінус 3 градусаў.
А ўдзень сіноптыкі прагназуюць да плюс 12. У паўднёва-заходніх раёнах Беларусі слупок тэрмометра ўзнімецца да 13-16 вышэй за нуль, піша БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.
Фота: www.likar.info.