Нацыянальны аэрапорт Мінск працуе ў штатным рэжыме

Нацыянальны аэрапорт Мінск у панядзелак, 7 лістапада, працуе ў штатным рэжыме, інфармуе БЕЛТА. Адзначаецца, што ёсць затрымкі на прылёт рэйсаў, але толькі тых, якія раней не прыбылі з-за непагадзі. Напрыклад, самалёт з Тбілісі ў беларускую сталіцу мусіў вылецяць у 2.45 па мінскім часе, але затрымаўся на 6 гадзін. Затрымаліся і рэйсы з маскоўскага аэрапорта Дамадзедава і з Запарожжа.
Як інфармавала Еўрарадыё, у нядзелю ў Мінску і на Міншчыне быў моцны туман. З-за гэтага затрымлівалася прыбыццё шматлікіх самалётаў (а некаторыя былі перанакіраваныя ў аэрапорт Гомеля), затрымліваўся вылет рэйсаў і з Мінска.