На YouTube з'явіўся забаронены ў Расіі фільм "Казка"
Кадр з фiльму
На YouTube з'явіўся забаронены ў Расіі фільм "Казка" Аляксандра Сакурава. Яго апублікаваў канал Ксеніі Сабчак.
Галоўныя героі фільма — Сталін, Гітлер, Мусаліні і Чэрчыль, якія сустракаюцца ў пекле.
Сакураў сцвярджае, што "Казка" — яго апошняя карціна. Міністэрства культуры Расіі адмовіла ёй у выдачы пракатнага пасведчання.