На волю выйшла палітзняволеная мадэль Вераніка Жалубоўская
Вераніка Жалубоўская / фота з яе сацсетак
На волю выйшла палітзняволеная мадэль, акторка і бортправадніца Вераніка Жалубоўская. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал "Свяшчэнны Белавуд".
Жалубоўскую арыштавалі ўвосень 2024 года пасля вяртання з-за мяжы. За ўдзел у пратэстах яе судзілі паводле "народнага" артыкула 342 Крымінальнага кодэкса і прызначылі год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Днямі Жалубоўская апублікавала фота з Філіпін, дзе зараз адпачывае.
"Did u miss me? Im back to life! Скучали? Я вернулась!!!" — напісала беларуска ў сацсетках.