На таргах 26 лютага курс долара страціў яшчэ тры капейкі

Валюта, ілюстрацыйнае фота

Валюта, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

На таргах беларускай валютна-фондавай біржы 26 лютага курс долара страціў 3 капейкі і апусціўся да мінімуму амаль за сем месяцаў.

Курс еўра панізіўся на 4 капейкі — цяпер ён на мінімальным паказчыку за 1 год і 8 месяцаў. Затое працягвае расйі расійскі рубель — ён наблізіўся да сямімесячнага максімуму.

Вынікі валютных таргоў 26 лютага:

Долар ЗША: 3,1430 (-0,0300 / -0,95%);
Еўра: 3,2900 (-0,0400 / -1,20%);
Расійскі рубель: 3,6105 (+0,0200 / +0,56%);
Кітайскі юань: 4,3016 (-0,0132 / -0,31%).

На таргах 26 лютага курс долара страціў яшчэ тры капейкі
Курсы валют 26 лютага / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.