Крымінальную справу пачалі на сябра Каардынацыйнай рады Лілію Уласаву

Крымінальную справу пачалі на сябра Каардынацыйнай рады Лілію Уласаву

На юрыстку Лілію Уласаву, сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады, пачалі крымінальню справу за ўхіленна ад падаткаў (ч.2 арт. 243), паведамляе Telegram-канал harbatsevich.

Акрамя самой Уласавай па справе праходзяць яе сын Барыс Уласаў — сузаснавальнік турфірмы "Мерлінтур" і Святлана Нагорная — гендырэктар кампаніі.

Памер прычыненай шкоды ацэньваецца прыкладна ў 614 тысяч рублёў. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Уласаву затрымалі 31 жніўня, у яе дома адбыўся ператрус. А 1 верасня стала вядома, што на фірмах яе сына прайшлі ператрусы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.