На суткі, верагодна, трапіў гомельскі блогер Максім Філіповіч
Максім Філіповіч / svaboda.org
Гомельскі блогер Максім Філіповіч, верагодна, трапіў на суткі, пішуць праваабаронцы "Гомельскай Вясны".
Паведамляецца, што яго асудзілі за распаўсюд "экстрэмісцкіх" матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП).
Філіповіч атрымаў шырокую вядомасць у 2017 годзе падчас "дармаедскіх" пратэстаў. Аднак неўзабаве пасля таго ён стаў крытыкаваць пратэсты і дэмакратычныя сілы. Падчас расійскага ўварвання ва Украіну Філіповіч падтрымаў Расію.