На расчыстку мінскіх вуліц ад снегу вывелі калоны спецтэхнікі

Для расчысткі снегу на мінскія вуліцы раніцай 9 студзеня выйшлі калоны спецыяльнай тэхнікі ў суправаджэнні экіпажаў ДАІ. З-за моцнага снегападу рух транспарту быў ускладнёны, на што скардзіліся аўтамабілісты.

Як інфармуе агенцтва "Мінск-навіны", апрацоўка дарог супрацьгалалёднымі рэагентамі пачалася каля 6-й гадзіны раніцы. Найперш ад снегу ачысцяць праспекты Незалежнасці, Пераможцаў і прылеглыя да іх вуліцы, а таксама іншыя магістралі, у тым ліку МКАД. Агулам задзейнічаныя каля 350 адзінак тэхнікі і больш за 800 прыбіральшчыкаў тэрыторыі.

ДАІ просіць кіроўцаў быць уважлівымі падчас руху на аўтамабілях па галоўных вуліцах сталіцы.

Фота: minsknews.by