На радзіме Скарыны ліквідуюць мясцовую друкарню
Шыльда полацкай друкарні / Полацкая друкарня
У Полацку ліквідуюць мясцовую друкарню.
Гэта адно з найстарэйшых дзяржпрадпрыемстваў горада, якое рабіла этыкеткі і ўпакоўкі ўсёй малочнай вытворчасці Віцебшчыны, піша канал "Витебск, я гуляю".
Друкарня носіць імя самага вядомага палачаніна — "Спадчына Ф. Скарыны". 10 сакавіка 2025 года прадпрыемства падалося на ліквідацыю.
Дарэчы, яшчэ ў 2018 годзе друкарня адзначала 100-годдзе. Тады яе назвалі ўзорным прадпрымствам. Аднак з 2022 года яе сайт маўчыць.
На аўкцыёны цяпер выставілі гаражы і склады друкарні.