На польскай мяжы стаіць больш за 2400 аўто
Чарга на выезд з Беларусі / Telegram-чат ГраницаBY (Брест)
Вялізная чарга захоўваецца на беларуска-польскай мяжы, сведчыць статыстыка Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Паводле сайта памежнікаў, у пункце пропуску "Брэст" на выезд у Польшчу па стане на 10 гадзін раніцы стаяць 2428 легкавых аўтамабіляў і 100 аўтобусаў.
Учора а 22-й чарга легкавікоў складася з 2550 машын, а аўтобусаў было 116.
"Мінсктранс" 6 студзеня абвясціў, што пасажыры, якія карыстаюцца яго паслугамі, могуць бясплатна перасаджвацца ў аўтобусы, якія стаяць у чарзе бліжэй да мяжы, пры наяўнасці вольных месцаў.
Масавы выезд беларусаў у Польшчу адбываецца пасля калядных і навагодніх святаў. У чарзе на выезд людзі праводзяць не адны суткі.