На пекінскім саміце Лукашэнка правёў сустрэчу з Эрдаганам

На пекінскім саміце Лукашэнка правёў сустрэчу з Эрдаганам

15 траўня Аляксандр Лукашэнка правёў двухбаковую сустрэчу з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, перадае БЕЛТА

Перамовы кіраўнікоў Беларусі і Турцыі прайшлі на палях форуму "Адзін пояс — адзін шлях", які адбываецца ў Міжнародным канферэнц-цэнтры ў прыгарадзе Пекіна.

Паведамляецца, што Лукашэнка і Эрдаган абмеркавалі ажыццяўленне ранейшых дамоўленасцей, а таксама перспектывы развіцця беларуска-турэцкага супрацоўніцтва ў розных сферах.