На пажары ў турэцкім гатэлі загінулі 66 чалавек

Пажар у гатэлі ў Турцыі / euronews.com
На гарналыжным курорце Карталкая ў Турцыі здарыўся пажар у 11-павярховым гатэлі. Яго ахвярамі сталі 66 чалавек, яшчэ 51 чалавек атрымаў траўмы.
Паводле інфармацыі СМІ, пачаўся пажар на чацвёртым паверсе гатэля. Сам будынак размешчаны на скале. Гэта стварыла дадатковыя складанасці для пажарнікаў, якія спрабавалі кантраляваць полымя.
На тушэнне пажару спатрэбілася 10 гадзін.
Людзі, якім агонь перашкаджаў выйсці з нумароў, спрабавалі выратавацца з дапамогай самаробных вяровак з прасцін, якія яны звешвалі з вокнаў. Паводле сведкаў, прынамсі дзве жанчыны скочылі з вокнаў палаючага гатэля.
Пажар здарыўся падчас школьных вакацый у Турцыі. У гэты перыяд у горы прыязджаюць сем'і з Анкары і Стамбула дзеля зімовых відаў спорту. На момант здарэння ў гатэлі пражывалі 234 пастаяльцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.