На новым стадыёне хочуць праводзіць канцэрты. Так знішчылі газон "Дынама"

Сборная Беларуси по футболу

У чэрвені на Нацыянальным стадыёне згуляе свае хатнія матчы мінскае "Дынама" / abff.by

Новы Нацыянальны стадыён, пабудаваны Кітаем, плануюць выкарыстоўваць для правядзення канцэртаў. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар стадыёна "Дынама" Аляксандр Бут-Гусаем.

— Сёлета трэба "абкатаць" гэты [новы] стадыён. Паглядзець, вывучыць увесь функцыянал да канца. А ўжо потым планаваць далейшае выкарыстанне. Паколькі цяпер гэта самая вялікая арэна ў краіне, у перспектыве, магчыма, тут будуць праводзіцца нейкія канцэрты, — сказаў Бут-Гусаем.

Таксама ён паведаміў, што на Нацыянальным стадыёне ў чэрвені свае хатнія матчы ў чэмпіянаце Беларусі правядзе сталічнае "Дынама".

Варта адзначыць, што хатнім стадыёнам дынамаўцаў заяўлены стадыён "Дынама". Але з-за розных нефутбольных мерапрыемстваў газон арэны быў фактычна знішчаны. Паглядзіце, як выглядаў газон пасля заафестывалю і паказу мод Fashion Fabrique.

На новом стадионе хотят проводить концерты. Так убили газон стадиона “Динамо”

Цяпер газон стадыёна "Дынама" праходзіць працэдуру аднаўлення.

На новом стадионе хотят проводить концерты. Так убили газон стадиона “Динамо”

Дададзім, што газон новага Нацыянальнага стадыёна ўнікальны для Беларусі. Поле абсталявана сістэмай умацавання натуральнага травянога пакрыцця шляхам яго "прашыўкі". У яго ўшытыя сінтэтычныя валокны для ўмацавання асновы газона.

На новай арэне ўжо прайшлі дзве гульні — моладзевых зборных Беларусі і Кітая, а таксама нацыянальных зборных Беларусі і Расіі. Федэрацыя футбола Беларусі прасіла ФІФА дазволіць правядзенне матча Беларусь - Шатландыя на новым стадыёне ў Мінску, але хадайніцтва было адхілена.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.