На новым стадыёне БАТЭ ўкладваюць газон (фота)
Яго прывезлі ў рулонах з Аўстрыі.
Мантаж адбываецца пад кантролем аўстрыйскіх спецыялістаў. Пасля заканчэння ўкладкі адразу ж уключаць сістэму паліву газону, якая ўжо зманатаваная, паведамляе batebs.blog.tut.by.
Нагадаем, новая арэна ФК БАТЭ месціцца на ўездзе ў Барысаў з Мінска. Яе трыбуны змесцяць больш за 13 тысяч гледачоў. Будаўніцтва мусіць быць завершанае сёлета.
У пачатку ліпеня на новы стадыён БАТЭ прыязджала делегацыя УЕФА. Гэты візіт стаў першым падрыхтоўчым для атрымання арэнай чацвёртай катэгорыі УЕФА. Яна дазваляе праводзіць паядынкі групавога этапа Лігі чэмпіёнаў.









Фота — batebs.blog.tut.by