На Мінскай кальцавой знікла шыльда пра Курапаты

Знеслі шыльду-ўказальнік на Курапаты

Знеслі шыльду-ўказальнік на Курапаты / тг-канал Бондаравай

На Мінскай кальцавой аўтадарозе знікла шыльда пра Курапаты. Пра гэта напісала ў сваім канале даносчыца і прарасійская актывістка Вольга Бондарава.

На шыльдзе было напісана "Месца гібелі ахвяр палітычных рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты 1930—1940". Цяпер на месцы, дзе яна стаяла, засталіся толькі дзве дзіркі ў зямлі.

Курапаты — месца, дзе НКУС расстрэльваў людзей у 1930-1940-х гадах.

У 2019 годзе ўлады арганізавалі крыжалом — знос крыжоў па перыметры народнага мемарыялу ў Курапатах. Пазней было арганізавана дзяржаўнае "ўпарадкаванне тэрыторыі", у рамках якога пацярпелі іншыя крыжы народнага мемарыялу.

Прапагандысты адстойваюць верісю, быццам у Курапатах ляжаць ахвяры нацысцкіх расстрэлаў. Хаця пракуратура яшчэ на пачатку 1990-х даказала, што там знаходзяцца парэшткі ахвяраў савецкага рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.