На Луганшчыне акупанты пацэлілі ў цыстэрну з азотнай кіслатой

На Луганшчыне акупанты пацэлілі ў цыстэрну з азотнай кіслатой

У Рубежным на Луганшчыне расійскія войскі пры абстрэле пацэлілі ў цыстэрну з азотнай кіслатой. Пра гэта напісаў у Фэйсбуку кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі Сяргей Гайдай.

"Тэрмінова! Не выходзьце з хованак! Калі вы ў памяшканні — зачыніце дзверы і вокны! Дзеянне на чалавека: азотная кіслата небяспечная пры ўдыханні, глытанні і пры трапленні на скуру і слізістыя абалонкі", — падкрэсліў ён.

Пары азотнай кіслаты пры ўдыханні іогуць выклікаць цяжкія наступствы, у тым ліку ацёк лёгкіх. 

Пры ўздзеянні на вочы азотная кіслата можа пагражаць некроз рагавой абалонкі і кан'юнктывы, што прыводзіць да страты зроку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.