На Гродзеншчыне жанчына скрала абраз і абмяняла яго на бутэльку гарэлкі

У Бераставіцкім раёне ў прыватным вясковым доме адбыўся незвычайны крадзеж. Забраўшыся ў хату ў адсутнасць гаспадароў, зламыснік скраў толькі адну рэч — уніяцкі абраз ХІХ стагоддзя "Каранацыя Божай Маці". Абраз з'яўляецца сямейнай рэліквіяй.

Праваахоўнікі хутка знайшлі выкрадальніка. Як выявілася, гэта была 31-гадовая суседка. Скрадзены абраз яна аддала жыхару суседняй вёскі за бутэльку гарэлкі. А мужчына планаваў зарабіць на перапродажы абраза, піша сайт s13.ru.

Міліцыянты пачалі крымінальную справу. Пасля экспертызы скрадзенага абраза яго вернуць пацярпелым.

Фота: s13.ru