На футбольныя матчы чэмпіянату Беларусі ходзяць па 1500 гледачоў
Пасля 24-га тура чэмпіянату Беларусі сярэдняя наведвальнасць турніру звалілася ніжэй за паказчык у 3000 гледачоў.
Матчы другога этапу чэмпіянату ў сярэднім наведваюць каля 1533 заўзятары.
Як адзначае сайт goals.by, наведвальнасць першай шасцёркі складае каля 2300 чалавек у сярэднім на матчы. Гульні другой шасцёркі наведваюць каля 800 гледачоў.
Табліцу сярэдняй наведвальнасці чэмпіянату Беларусі па-ранейшаму ўзначальвае "Гомель".
Летась сярэдняя наведвальнасць матчаў складала 2044 гледачы. Раней Сяргей Румас заявіў, што федэрацыя футболу паставіла задачу павялічыць наведвальнасць чэмпіянату на 10%.
Фота — goals.by