На аўторак у Беларусі месцамі прагназуецца туман
У тумане / pixabay.com
На аўторак, як і ў панядзелак, у Беларусі ўначы і раніцай месцамі прагназуецца туман. Сіноптыкі таксама папярэджваюць пра невялікі дождж і слабы галалёд.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -4 да +1 градуса (у Мінску — ад 0 да -2), у дзённыя гадзіны — ад -1 да +4 (у сталіцы — ад 0 да +2).
У сераду дождж і мокры снег чакаюцца амаль па ўсёй краіне. Уначы будзе ад -3 да +2, удзень — ад -1 да +4 градусаў. Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў чацвер.
vk.com/belgidromet