МНС папярэдзіла беларусаў аб небяспецы з-за надвор'я 20 студзеня

20 студзеня ў Беларусі чакаецца туман

20 студзеня ў Беларусі чакаецца туман / t.me/Minskij_rajonLIVE/

20 студзеня, раніцай месцамі па рэспубліцы чакаецца туман. У МНС пералічылі рызыкі, звязаныя з такімі ўмовамі надвор'я.

Сярод фактараў небяспекі:

  • зніжэнне бачнасці;
  • цяжкасць руху транспарту; 
  • павелічэнне верагоднасці дарожна-транспартных здарэнняў.

У цэлым прагноз абяцае сёння пахмурнае надвор'е. Месцамі пройдуць невялікія дажджы. Раніцай магчымы туман і слабы галалёд. Днём у асобных раёнах таксама чакаецца слабы туман. Вецер будзе няўстойлівы, слабы. Тэмпература паветра - ад 0 да +5 ° С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.