У чацвер у Беларусі будзе да +10
Дождж, ілюстрацыйнае фота
У чацвер, 11 снежня, у Беларусі будзе пераважна хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні ўмераны, удзень парывісты.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 4-10 градусаў цяпла, уначы па ўсходзе чакаецца ад 0 да +3 градусаў.
У пятніцу таксама будзе пераважна хмарнае надвор'е, але пачне халадаць. На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца дажджы, удзень па паўночным усходзе — з мокрым снегам. Вецер будзе заходні, з пераходам на паўночны парывісты, месцамі — моцны парывісты.
Тэрмометры на працягу сутак пакажуць 2-7 градусаў вышэй за нуль, месцамі па краіне ўдзень будзе да 9 градусаў са знакам "плюс". Але ў другой палове дня ў паўночна-ўсходніх раёнах чакаецца паніжэнне да 3 градусаў марозу.