Чаму Лукашэнка адмовіўся дэпартаваць вызваленых вязняў у краіны ЕС — эфір
Аркадзь Мошас
Вынікам перамоў спецпрадстаўніка Трампа па Беларусі Джона Коўла з Лукашэнкам стала зняццё з беларускага калію санкцый ЗША, накладзеных яшчэ ў 2021 годзе. Адметна, што нічога не прагучала наконт еўрапейскіх санкцый, без зняцця якіх беларускі калій наўрад ці патрапіць да патэнцыйных заходніх пакупнікоў. Праўда, прагучала заява, што Лукашэнка нібыта паабяцаў спыніць залёты “шарыкаў” з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі ў Літву. Але тут шмат пытанняў, пачынаючы ад таго, ці здолее спыніць і ці адкрые гэта дарогу ў порт Клайпеды.
Ці было рашэнне аб зняцці санкцый узгодненае з Літвой і Еўрасаюзам ці Трамп не лічыць патрэбным з імі нешта ўзгадняць? Чаму Лукашэнка не захацеў дэпартаваць палітычных вязняў у нейкую з краін ЕС і чаму быў абраны менавіта ўкраінскі напрамак для дэпартацыі вызваленых закладнікаў? Ці можна верыць абяцанням Лукашэнкі спыніць эскалацыю з Літвой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм Усходняга партнёрства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Belarus's Relations with Russia: Is the Balancing Act Ending?" Аркадзь Мошас у 15:00.