Літва не будзе прапускаць праз свае парты беларускі калій
Кястуціс Будрыс / Delfi
Літва не будзе прапускаць праз свае парты беларускі калій, нягледзячы на адмену санкцый ЗША. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс, піша Delfi.
"Гэта не паўплывае на санкцыі ЕС. Гэта таксама не паўплывае на рашэнні, якія прымае Літва ў дачыненні да гандлю з Беларуссю або транзіту беларускай прадукцыі праз Літву", — пракаментаваў Будрыс.
Санкцыі ЕС дзейнічаюць, і яны распаўсюджваюцца як на імпарт — заключэнне кантрактаў з кампаніямі, — так і на транзіт. І мы ўжо атрымалі тлумачэнні, на гэтае пытанне быў дадзены адказ.
Ён таксама выказаў надзею, што такой пазіцыі будуць прытрымлівацца Латвія і Польшча ў дачыненні да імпарту беларускага калію праз свае парты.