Кансультаваць Коўла: як дамагчыся і вызваленняў, і спынення рэпрэсій — эфір

Франак Вячорка

Франак Вячорка / Еўрарадыё

Вакол перамоў прадстаўнікоў Трампа з Лукашэнкам шмат палітычнай барацьбы. Асабліва калі ўлічыць той факт, што яны маюць практычны вынік. З аднаго боку на свабоду выходзяць палітвязні, з іншага — з рэжыму здымаюцца санкцыі ЗША. Адныя палітычныя сілы кажуць, што менавіта да іх парадаў амерыканскія перамоўшчыкі прыслухоўваюцца, іншыя называюць першых хлусамі і кажуць, што кансультуюцца з імі, хтосьці трэці выскачыў з ценю і заяўляе, што ён на ўсё ўплываў. А вызваленыя і дэпартаваныя з краіны маюць патрэбу ў падтрымцы, дапамозе і вырашэнні пытанняў з дакументамі, яшчэ большая колькасць чакае вызвалення. 

Ці былі кансультацыі амерыканскага боку з прадстаўнікамі дэмсіл і на якім узроўні яны адбываліся? Чаму гэтым разам дэпартацыя адбылася ва Украіну і наколькі нечаканым стаў гэты кірунак? Ці будзе аказаная падтрымка па легалізацыі для новых дэпартаваных вязняў і што змяняецца для Офіса пасля апошняга вызвалення? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з першым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франкам Вячоркам у 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.