Зяленскі пагаварыў з вызваленымі палітвязнямі

Зяленскі пагаварыў з беларускімі палітвязнямі

Зяленскі пагаварыў з беларускімі палітвязнямі / прэс-служба Зяленскага

Уладзімір Зяленскі паразмаўляў з вызваленымі беларускімі палітвязнямі па відэасувязі.

"Я вельмі ўдзячны за добрыя словы пра Украіну і ўкраінцаў, а таксама за выразную, прынцыповую пазіцыю адносна расійскай агрэсіі. Гэта важна. Украіна будзе працягваць дапамагаць усім, хто дапамагае нам абараняць нашу незалежнасць і жыцці людзей",напісаў прэзідэнт Украіны ў сваім тэлеграм-канале пасля размовы.

У размове з беларускага боку ўдзельнічалі Уладзь Лабковіч, Максім Знак, Марына Золатава, Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка і Аляксандр Фядута.

13 снежня з беларускіх турмаў былі вызваленыя 123 чалавекі. Большую іх частку вывезлі ва Украіну — гэта 109 беларускіх палітвязняў і пяць грамадзян Украіны. 

Зяленскі пагаварыў з вызваленымі палітвязнямі
Беларускія палітвязні падчас размовы з прэзідэнтам Украіны / прэс-служба Зяленскага

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.