Бабарыку і Калеснікаву плануе прыняць Германія

Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава

Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава / lookby.media

Германія плануе прыняць у сябе Віктара Бабарыку і Марыю Калеснікаву. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Германіі Аляксандр Добрынт.

"Мы прымем як мінімум дваіх выдатных дзеячаў дэмакратычнага руху з Беларусі, бо мы зацікаўленыя ў тым, каб гэты дэмакратычны рух, нават калі ён павінен развівацца за межамі краіны, быў узмоцнены", перадае DW словы нямецкага палітыка. 

У адказ на пытанне журналістаў кіраўнік МУС Германіі ўдакладніў, што гаворка ідзе пра Марыю Калеснікаву і Віктара Бабарыку. Яны, як падкрэсліў Добрынт, "адыгралі вялікую ролю ў дэмакратычным руху" і нядаўна былі вызваленыя з беларускай турмы.

Вызваленне 123 вязняў з беларускіх калоній адбылося 13 снежня па выніках перамоваў з адміністрацыяй Трампа. Большую частку вызваленых — 109 беларускіх палітвязняў і пяць грамадзян Украіны — вывезлі ва Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.