Дажджы, мокры снег і туман. Надвор’е ў Беларусі на пачатку тыдня

Надвор’е ў Беларусі

Надвор’е ў Беларусі / t.me/gorodmozyr/

8 снежня ў Беларусі пройдуць невялікія ападкі, захаваецца ранішні туман. Месцамі выпадуць дажджы і мокры снег. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаюцца слабая імгла і галалёд. Вецер паўднёвы, умераны. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -3… +2 °C, максімальная днём 0… +6 °C.

9 снежня на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, удзень па захадзе месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах слабы галалёд, уначы і раніцай месцамі слабая імгла. Вецер паўднёвы, удзень з пераходам на заходні, умераны, месцамі парывісты, удзень у асобных раёнах па паўднёва-заходняй частцы моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -3… +3 °C, па захадзе да +6 °C, максімальная днём ад 0 °C па ўсходу да +9 °C па паўднёва-заходняй частцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.