Прэзідэнт Літвы сустрэўся з Алесем Бяляцкім
Алесь Бяляцкі, Святлана Ціханоўская і Гітанас Наўседа. / lrp.lt
Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам, піша прэс-служба палітыка.
"Мы з вялікай палёгкай успрынялі навіну пра тое, што пасля многіх гадоў несправядлівага зняволення вы нарэшце на волі. Ваша стойкасць, маральная сіла і нязменная адданасць чалавечай годнасці — нават у самыя цяжкія гадзіны — натхняюць усіх нас", — сказаў Гітанас Наўседа.
Ён дадаў, што Літва падтрымлівала і будзе працягваць падтрымліваць намаганні ЗША па вызваленні ўсіх беларускіх палітзняволеных: "Разам мы паслядоўна падкрэсліваем, што беларускі рэжым мусіць спыніць усе палітычныя рэпрэсіі і не пачынаць новыя, што ў Беларусі павінныя адбыцца дэмакратычныя, свабодныя і справядлівыя выбары, і што любая падтрымка рэжымам Лукашэнкі агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны мусіць быць спыненая".
Таксама Наўседа згадаў метэазонды з цыгарэтамі, якія ў Літве лічаць элементам гібрыднай атакі на Еўрасаюз. Але Вільня "не пойдзе на ўмовы шантажыста і будзе працягваць падтрымліваць дэмакратычную апазіцыю ў Беларусі".