У сераду ў Беларусі прагназуюць туман і невялікія дажджы
Дождж, ілюстрацыйнае фота
У сераду, 10 снежня, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы пераважна па ўсходняй палове краіны пройдуць дажджы. Удзень месцамі па краіне прагназуюцца невялікія дажджы. У асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер чакаецца заходні, паўднёва-заходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 0 да 5 градусаў цяпла, удзень чакаецца 2-8 градусаў са знакам "плюс". Па захадзе краіны ўначы прагназуецца 6-7 градусаў вышэй за нуль, удзень паветра прагрэецца да +9...+10 градусаў.
11 снежня будзе воблачна, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Вецер чакаецца паўднёва-заходні, заходні парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 1-8 градусаў вышэй за нуль, удзень прагназуецца 3-10 градусаў цяпла.