Моцныя дажджы чакаюцца ў Беларусі ў аўторак
Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У аўторак, 9 снежня, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы пераважна па заходняй палове, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — дождж, мокры снег, снег. Удзень па краіне месцамі чакаюцца моцныя дажджы, у сувязі з чым сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. У асобных раёнах прагназуюцца слабыя туман і галалёд. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, месцамі парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла, па захадзе краіны прагназуецца да 6 градусаў са знакам "плюс". Удзень чакаецца ад 0 градусаў па ўсходзе да +9 па захадзе краіны.
10-11 снежня пацяплее дзякуючы паветраным масам, якія прыйдуць з Заходняй Еўропы. У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы. Удзень тэрмометры пакажуць 2-8 градусаў вышэй за нуль, па захадзе Беларусі прагназуецца 9-10 градусаў цяпла.