Мужчына забіў сабутэльніка за пляшку таннага віна
Перад гэтым мужчыны выпівалі разам.
Мінскія крыміналісты раскрылі забойства, учыненае больш за паўтара месяца таму. Мужчына забіў прыяцеля, схавацца ад яго бутэльку таннага алкаголю.
Як паведамляе БелаПАН, 14 лістапада на дачы ў вёсцы Абчак Мінскага раёна жанчына знайшла цела свайго 33-гадовага брата, які больш за паўтара месяца не выходзіў на сувязь. Пры жыцці мужчына займаўся працай на будоўлях па вуснай дамоўленасці.
Следчыя выявілі, што мужчына памёр у сярэдзіне верасня ад мноства цяжкіх цялесных пашкоджанняў, як мяркуецца — пасля збіцця. На месцы здарэння следчыя выявілі адбітак пальца 53-гадовага мужчыны. Яго знайшлі цягам сутак у вёсцы Лысая Гара Мінскага раёна. Ён нідзе не працаваў і не меў сталага жыхарства.
Ён і распавёў пра абставіны трагедыі. З забітым 33-гадовым жыхаром Гродзеншчыны і 22-гадовым спайсавым наркаманам з Мінска ён пазнаёміўся, калі праходзіў добраахвотную рэабілітацыю ад алкагалізму ў Свята-Ксеніеўскім жаночым манастыры ў вёсцы Барань Барысаўскага раёна.
У манастыры прыяцелі выпівалі, таму іх выгналі адтуль. Тады яны і адправіліся выпіваць на недабудаваную дачу гродзенца ў вёску Абчак. Там мужчыны прадалі трымер і бензапілу і працягнулі піць. Калі гаспадар лома схаваў бутэльку таннага віна, малодшы з сабутэльнікаў разлютаваўся і жорстка збіў мужчыну.
Знайсці забойцу праваахоўнікі здолелі праз суткі, бо сведка ведаў толькі мянушку свайго сабутэльніка.
Фота — gorod.lv