Мужчына стрэліў у машыну, бо ў ёй спрацавала сігналізацыя
На стралка пачалі крымінальную справу за хуліганства.
Незвычайнае здарэнне адбылося 23 лістапада ў Баранавічах. Як піша сайт "Віртуальны Брэст", каля 16-й гадзіны нецвярозы мясцовы 33-гадовы жыхар стрэліў у "Фальксваген-Каравэлу. Куля пашкодзіла шкло і сядушкі аўтамабіля.
Пазней мужчына патлумачыў праваахоўнікам, што яму не спадабаўся гук аўтамабільнай сігналізацыі, які даносіўся з двара дома. Таму ён стрэліў у бок машыны. Дарэчы, сам стралок так і не разабраўся, ці пацэліў ён менавіта ў тую машыну, што яму замінала.
Следчыя забралі з месца здарэння кулю і гільзу. У мужчыны таксама канфіскавалі 6 патронаў і абрэз. Праводзіцца папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе за хуліганства.
Фота — kiev-news.com