МУС прыдумала новы спосаб ціску на зняволеных
На Акрэсціна / Еўрарадыё
У Міністэрстве ўнутраных спраў прыдумалі, як яшчэ больш надавіць на зняволеных. Цяпер яны не могуць абскарджваць пастановы аб спагнанні грошай за “шкоду” ў СІЗА.
З пастановы, якая рэгулюе правілы ўнутранага распарадку ў СІЗА, такі пункт проста выкраслілі. Магчымасць спагнаць грошы за нейкую “шкоду” маёмасці ізалятараў, вядома ж, пакідаюць.
Прасцей кажучы, МУС зрабіла яшчэ адну магчымасць для злоўжыванняў з боку супрацоўнікаў і начальнікаў ізалятараў.