МУС: 11 верасня затрымалі 32 чалавекі, у месцы затрымання адпраўленыя 18

Праўладны "хросны ход" пад савецкімі сцягамі і сцягамі НОД ў Мінску 10 верасня / Еўрарадыё
Праўладны "хросны ход" пад савецкімі сцягамі і сцягамі НОД ў Мінску 10 верасня / Еўрарадыё

11 верасня МУС затрымала 32 чалавека за "парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах". 18 чалавек адпраўлены ў "месцы ўтрымання затрыманых" да разгляду справы ў судзе. Ці ёсць сярод затрыманых ўдзельнікі праўладных акцый — не паведамляецца.

За пятніцу ў Беларусі адбылося 12 "масавых" праўладных мерапрыемстваў у 5 рэгіёнах краіны. Паводле ацэнак МУС у іх узялі ўдзел каля 800 чалавек.

У гэты ж час у Беларусі прайшло 13 пратэстных акцый у 3 рэгіёнах. МУС налічыла "не больш за 450 чалавек". У Мінску "несанкцыянаваныя мерапрыемствы" адзначаліся ў некалькіх месцах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.