МНС рэкамендуе пакуль не ездзіць на аўто па дарогах Беларусі — моцны туман

У сувязі з гэтым Міністэрства надзвычайных сітуацый рэкамендуе насельніцтву пазбягаць паездак, адмовіцца ад паходу ў лес і на рыбалку, перадае БЕЛТА.



Туман стварае небяспеку для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. Пры руху ў тумане на аўтамабілі варта адмовіцца ад лішніх перастраенняў, абгонаў, апераджэнняў. Большасць дарожна-транспартных здарэнняў у такіх умовах адбываецца з транспартным сродкам, які рухаецца наперадзе. Важна ўлічваць, што туман скрадвае адлегласць, таму мэтазгодна павялічыць звычайную дыстанцыю, знізіць хуткасць. Варта пазбягаць раптоўных тармажэнняў, пры неабходнасці спынення хуткасць трэба зніжаць плаўна.