"Многія дакладна яго не любяць": як чыноўнікі ставяцца да Лукашэнкі

Як чыноўнікі ставяцца да Лукашэнкі / прэс-служба Лукашэнкі
— Многія чыноўнікі цяпер спрабуюць закансерваваць сітуацыю і выдаць 25-ы год за 19-ы, — дзеліцца назіраннем у эфіры Еўрарадыё галоўная рэдактарка выдання Plan B Вольга Лойка.
Журналістка мяркуе, што чыноўнікі не бачаць ніякіх прычын, чаму яны павінны перастаць быць побач з Лукашэнкам.
— Таму што не бачная альтэрнатыва, не відаць, што будзе наўзамен і чаму яно будзе лепш. Яны спрабуюць зафіксаваць "як ёсць" гэтую сітуацыю, спрабуюць жыць у ёй і нешта там нават займець.
Вольга кажа, што частка чыноўнікаў чакае і "многія дакладна яго не любяць" і "любіць больш не сталі".
Пры гэтым ёсць амбіцыйныя кар'ерысты, якія хацелі б пагоны і партфель, але на думку журналісткі, гэта не асноўная маса.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.