Міжнародныя фінансавыя рэзервы Беларусі ніжэйшыя, чым у суседзяў
Сусветны банк апублікаваў найноўшы даклад аб глабальным развіцці, прысвечаны "доследам кантролю за рызыкай у інтарэсах развіцця".
Паводле заможнасці жыхароў Беларусь патрапіла ў групу краінаў з сярэднім даходам вышэйшага ўзроўню, у кампаніі з Албаніяй, Аргентынай, Балгарыяй, Венгрыяй, Казахстанам, Румыніяй, Паўднёваафрыканскай рэспублікай, Турцыяй. Наша суседка Украіна знаходзіцца ў групе краін з сярэднім даходам ніжэйшага ўзроўню, а Расія, Польшча і Літва — у групе краін з высокім даходам.
Што да міжнародных фінансавых рэзерваў Беларусі, дык наша краіна па дадзеных за 2010-2012 гады амаль удвая саступае Польшчы, Украіне, Літве, яшчэ больш — Расіі, паведамляе Радыё Свабода.