Мінздароўя: неўзабаве ў Беларусі будуць экспрэс-тэсты на каранавірус
У Беларусі будуць рабіць экспрэс-тэсты на каранавірус. Пра гэта намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан расказала ў інтэрв'ю на тэлеканале СТВ.
"Кітайская Народная Рэспубліка нам перадае 1008 панэляў для пастаноўкі экспрэс-тэстаў. Таму бліжэйшым часам у нас будуць і экспрэс-тэсты", — паведаміла чыноўніца.
Экспрэс-тэсты будуць праводзіцца цэнтралізавана. Акрамя таго, рыхтуюцца некалькі лабараторый, якія таксама пачнуць працаваць гэтымі якаснымі тэстамі.
Цяпер у Беларусі робяцца звычайныя тэсты на каранавірус. Яны займаюць ад чатырох гадзін да сутак. "На сёння мы пратэставалі больш за 19 тысяч чалавек — грамадзян, якія вярнуліся, якія былі ў кантактах першага і другога узроўняў", — удакладніла Богдан. Па яе словах, беларускія тэсты былі правераныя Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, атрымалі высокі ўзровень дакладнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.