Белстат: Рэальныя даходы беларусаў выраслі на 8,4%

Рэальныя наяўныя даходы насельніцтва ў Беларусі ў студзені-лістападзе 2018 года выраслі на 8,4% да аналагічнага перыяду 2017 года. Праг эта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
У агульныя аб'ёме грашовых даходаў па-ранейшаму істотна пераважаюць заробкі — 64%. Прыбыткі ад прадпрымальніцкай дзейнасці ды іншай дзейнасці, якая прыносіць прыбытак, складаюць усяго 8%. Трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя выплаты) — 23,5%. Іншыя даходы — 4,5%.
Рэальнымі наяўнымі грашовымі даходамі насельніцтва называюць грашовыя даходы з вылікам падаткаў, збораў і ўнёскаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх коштаў.