Мінскую кальцавую дарогу плануюць "разгрузіць" — і вось, якім чынам
МКАД / belarus.by
Пад Мінскам пабудуюць новую дарогу. Яна звяжа дзве прамзоны: Калядзічы і Гатава.
Зараз заехаць у гэтыя прамзоны можна толькі з-за горада ці з мінскай кальцавой. Новая дарога будзе дубляваць МКАД і здыме нагрузку з яе развязак.
Пачаць будаваць дарогу плануюць у 2025 годзе.