Мінскім школьнікам у маразы заняткі не адмянілі
У мінскіх школах, не зважаючы на моцныя маразы, заняткі не адмяняюцца. Пра гэта агенцтву БЕЛТА заявіла намесніца начальніка аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай працы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Надзея Вялікая.
Мясцовыя органы ўлады могуць самастойна часоваым прыпыняць заняткі ў школах пры неспрыяльных умовах надвор'я. У ліку такіх неспрыяльных умоваў лічыцца нізкая тэмпература паветра — ад 25 градусаў марозу і ніжэй.
Паколькі ў Мінску тэмпература ніжэй за 25 градусаў не апускалася, кажа спецыяліст, то чыноўнікі не рэкамендавалі адмяняць або скарачаць заняткі.
Як паведамлялася раней, заняткі ў школах сёння адмененыя ў Аршанскім і Вушацкім раёнах Віцебшчыны.