Мінскі суд разгледзіць справу аб захопе закладніка ў падземным пераходзе

Суд у Мінску разгледзіць крымінальную справу аб захопе закладніка ў падземным пераходзе. Здарэнне адбылося ў кастрычніку 2014 года. 25-гадовы жыхар сталіцы, які быў у стане алкагольнага ап'янення, з рыльцам разбітай шкляной бутэлькі ў руцэ зайшоў у краму і пагражаў расправай работніцы. Ён патрабаваў ад міліцыі вызваліць з пад варты яго брата. Да таго ж ён збіраўся скрасці выручку гандлёвага аб'екта, разбіў вітрыну.

Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, мужчыну ўдалося абясшкодзіць, ён супраціўляўся, параніў аднаго праваахоўніка аскепкам бутэлькі. Жанчыну выратавалі, яна не пацярпела.

Мужчына абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных чатырма артыкуламі Крымінальнага кодэксу: "Хуліганства", "Захоп закладніка, здзейснены з карыслівых памкненняў", "Разбой", "Супраціў супрацоўнікам аддзела ўнутраных спраў пры выкананні імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку, спалучаны з ужываннем гвалту".

Крымінальную справу накіравалі ў суд. Зламысніку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Захоп закладніцы ў Мінску: Ці можна адрозніць пнеўматыку ад баявой зброі?

Фота: fotolia, sk.gov.by