Мінская міліцыя абвяргае чуткі пра маньяка, які забівае маладых дзяўчат

Міліцыя, ілюстрацыйнае фота / МУС Беларусі
Мінская міліцыя абвяргае чуткі пра маньяка, які нібыта з'явіўся ў сталіцы.
Паведамленні пра тое, што ад рукі маньяка загінулі каля 20 маладых дзяўчат, міліцыянты выявілі падчас маніторынгу сацсетак.
"Акрамя няпэўных тэкставых паведамленняў (у тым ліку з апісаннем знешнасці неіснуючага злачынца), у мэсэнджарах таксама распаўсюджваюцца відэа з трупамі нібыта забітых жанчын. Для ўзмацнення эфекту былі выкарыстаныя сапраўдныя фатаграфіі і відэа загінулых у Мінску людзей, смерці якіх не маюць крымінальнага характару", — паведамляюць міліцыянты.
Яны запэўніваюць, што серыйных забойстваў у Мінску не было, крымінагенная абстаноўка застаецца спакойнай і кантраляванай.
Разам з тым пагражаюць заняліся выяўленнем тых, хто перапошчвае гэтыя паведамленні і пагражаюць людзям: "Нагадваем, што за распаўсюд заведама ілжывай інфармацыі прадугледжаная крымінальная адказнасць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.