Мінская ДАІ пачынае адсочваць размовы па мабільніку за рулём

З 1 па 10 красавіка сталічная Дзяржаўтаінспекцыя ўзмацняе кантроль за кіроўцамі транспартных сродкаў, якія ў часе руху любяць пазмаўляць па тэлефоне. Прычым асаблівую ўвагу звернуць на аматараў гаджэтаў, якія дазваляюць весці размовы без выкарыстання рук.

У часе гэтай кампаніі ДАІ правядуць агітацыйную работу ў працоўных калектывах —растлумачаць Правілы дарожнага руху і адказнасць за іх парушэнне. У прыватнасці, за карыстанне радыё- і тэлефоннай сувяззю ў часе руху можна атрымаць штраф за 2 базавых велічыць, а за паўторнае парушэнне цягам году — штраф да 8 базавых велічынь. Выключэнне складаюць толькі кіроўцы транспарту аператыўнага прызначэння.

Як нагадваюць у прэс-службе Мінскай гарадской ДАІ, размовы па сотавым за рулём адцягваюць увагу кіроўцаў ад дарогі і павышаюць рызыку аварыі.

Ілюстратыўнае фота з сайта 1news.eu